У рамках рабочай паездкі ў Мінскую вобласць Старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў наведаў Валожынскі раённы аддзел, супрацоўнікі якога нядаўна пераехалі ў новы рэканструяваны адміністрацыйны будынак.
Асобую ўвагу кіраўнік ведамства ўдзяліў пытанням належнай арганізацыі папярэдняга следства ў раёне, нагрузцы на следчых, а таксама эфектыўнасці ўзаемадзеяння аддзела Следчага камітэта з праваахоўнымі і дзяржаўнымі структурамі рэгіёну.
Знаёмячыся з умовамі, у якіх працуюць супрацоўнікі, Валянцін Пятровіч звярнуў увагу на карціну, якая вісела на сцяне аднаго з кабінетаў: «Заўсёды прыемна, калі следчыя ўладкоўваюць свой рабочы быт, робячы яго болей утульным».
Завяршаючы работу ў раённым аддзеле кіраўнік ведамства падкрэсліў: «Аптымізм следчых, іх імкненне працаваць, у сукупнасці са створанымі для іх камфортнымі ўмовамі, з'яўляюцца неабходным падмуркам для выканання пастаўленых задач на высокім узроўні».