У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 25 верасня адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі.
Беларускі і амерыканскі бакі працягваюць развіццё супрацоўніцтва ў рамках падпісанага ў Вашынгтоне ў студзені 2018 года мемарандума аб узаемаразуменні паміж Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і ФБР.
Гэта трэці візіт прадстаўнікоў Федэральнага бюро расследаванняў у цяперашнім годзе ў Следчы камітэт. У развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей былі закрануты пытанні, звязаныя з удасканальваннем метадаў следчай работы і механізма ўзаемадзеяння ведамстваў у барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю.
Бакі таксама ўмовіліся прадоўжыць практыку абмену інфармацыяй, якая прадстаўляе ўзаемны інтарэс.
Візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі ФБР ЗША дапамагаў развіццю супрацоўніцтва праваахоўных органаў дзвюх краін.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю