Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ на праспекце Пераможцаў у Мінску, у якім загінула дзіця, завершана

20.03.2018
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да вадзіцеля, які ўчыніў наезд на групу пешаходаў на рэгуляваным пераходзе каля сталічнага ГЦ "Замак".

Як раней перадавалася, 55-гадовы вадзіцель грузавога аўтамабіля ЗІЛ-5301, рухаючыся 2 снежня 2017 года па праспекце Пераможцаў з боку вуліцы Сапёраў, каля 17.00 зрабіў наезд на групу пешаходаў, якія перасякалі праезную частку, на дазваляльны сігнал святлафора. 

У выніку аварыі дзяўчынка, 2006 года нараджэння, памерла на месцы здарэння. Яе бабулі, 1961 года нараджэння, брату, 2010 года нараджэння, і яшчэ двум пешаходам прычынены розныя цялесныя пашкоджанні.




Для ўстанаўлення абставін здарэння была створана следчая група, якой былі праведзены агляды, у тым ліку месца здарэння, допыты, вочныя стаўкі і комплекс іншых працэсуальных дзеянняў. Забраны і вывучаны запісы камер відэаназірання, якія дададзены да матэрыялаў крымінальнай справы. 

Па наяўнай у распараджэнні следства інфармацыі, тэхагляд дадзенага аўтамабіля не праводзіўся з 2015 года, а ў жніўні 2017 года абвінавачваны прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў дзяржтэхагляд. 

Асноўны акцэнт пры расследаванні крымінальнай справы быў зроблены на ўстанаўленні тэхнічнага стану ЗІЛ-5301. Для гэтага следчым пасля дэталёвага агляду аўтамабіля была прызначана камісійная аўтатэхнічная экспертыза, згодна вывадам якой атрыманы дадзеныя, што тармазная сістэма, рулявое кіраванне і хадавая частка грузавіка былі няспраўныя. У тым ліку на адным з колаў у працэсе эксплуатацыі аўтамабіля была поўнасцю зношана тармазная накладка. Дадзены транспартны сродак не мог быць дапушчаны да ўдзелу ў дарожным руху.


Таксама следствам вызначана, што вадзіцель бачыў забараняльны сігнал святлафора і меў магчымасць спыніць аўтамабіль перад стоп-лініяй толькі пры ўмове спраўнасці тармазоў. Акрамя таго, у вадзіцеля была магчымасць адвесці транспартны сродак ад пешаходнага перахода, выехаўшы на газон або агароджванне, што дапамагло б прадухіліць трагедыю.

Па выніках расследавання гэтай крымінальнай справы Следчым камітэтам накіраваны інфармацыйныя лісты ў Міністэрства транспарту і камунікацый і Мінгарвыканкам. У іх падрабязна апісаны прычыны гэтага здарэння і прапанаваны меры па прадухіленні падобнага ў далейшым.

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны следствам па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правіл дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, якое выклікала па неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання другому чалавеку). Абвінавачваны поўнасцю прызнаў сваю віну і раскаяўся ва ўчыненым.

Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд. Мера стрымання ў дачыненні да вадзіцеля грузавіка ў выглядзе заключэння пад варту не мянялася.

Следчы камітэт нагадвае, што рэгулярны дзяржаўны тэхнічны агляд транспартнага сродку - гэта гарантыя яго спраўнасці і своечасовай дыягностыкі магчымых паломак, ваша асабістая бяспека, жыццё і здароўе блізкіх і атачальных. Стаўцеся да гэтага адказна.


Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю