Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Разбойны напад на прыватны дом у Пінску: следства высвятляе абставіны (+відэа)

05.01.2018
Следча-аператыўная група працуе на месцы разбойнага нападу на прыватны дом індывідуальнага прадпрымальніка ў Пінску. 

Следствам вызначана, што вечарам 4 студзеня 2018 года зламыснікі пранікнулі ў дом індывідуальнага прадпрымальніка, звязалі яго жонку і малалетнюю дачку і пад пагрозай зброі патрэбавалі грошы. Не разгубіўшыся, мужчына змог націснуць трывожную кнопку. 

Праз чатыры хвіліны на месца выпадку прыбыў нарад тэрытарыяльнага падраздзялення Дэпартамента аховы МУС. Супрацоўнікі міліцыі заўважылі сляды пранікнення ў жыллё, а таксама мужчыну ў масцы, які скрыўся ў доме. Падчас агляду аб'екта быў выяўлены яшчэ адзін нападнік. Падазроныя аказалі актыўнае ўзброенае супраціўленне праваахоўнікам. 




Відэа: месца выпадку, падазроны, аўтамабіль, на якім перасоўваліся нападнікі


У выніку прымянення фізічнай сілы і табельнай зброі супрацоўнікамі аховы былі затрыманы двое мужчын, 1985 і 1989 гадоў нараджэння. У ходзе затрымання яны атрымалі агнястрэльныя раненні і неадкладна былі шпіталізаваны ў лячэбную ўстанову, дзе знаходзяцца пад узмоцненым канвоем. Гаспадар дома і члены яго сям'і не пацярпелі.

Таксама ў найкарацейшыя тэрміны ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі было вызначана месцазнаходжанне яшчэ двух падазроных ва ўчыненні нападу. У цяперашні час яны затрыманы.

Работу следча-аператыўнай групы каардынуе начальнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Аляксандр Рахманаў. Таксама на месца здарэння выбывалі кіраўніцтва абласных упраўлення ўнутраных спраў, Дэпартамента аховы і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Відэа: каментарый начальніка УСК па Брэсцкай вобласці Аляксандра Рахманава


Па факце разбойнага нападу ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

У цяперашні час працягваецца правядзенне комплексу неадкладных следчых дзеянняў, аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і экспертных даследаванняў для ўстанаўлення ўсіх абставін адбытага.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю