У Маскоўскім раёне пераможцам конкурсу «Лепшая мнагадзетная сям'я года» стала сям'я супрацоўніка Следчага камітэта Уладзіслава Трыкозы. Следчы са сваёй жонкай, двума дачкамі і сынам змаглі найбольш ярка прадставіць візітную картку і герб сваёй сям'і, паказаць веды аб звычках, інтарэсах і жаданнях адзін аднаго, а таксама здзівіць сямейнымі кулінарнымі шэдэўрамі.
Зараз мнагадзетная сям'я рыхтуецца да ўдзелу ў гарадскім этапе конкурсу.
Віншуем з перамогай і жадаем поспехаў у фінальным этапе!
Ужо традыцыйна конкурс праводзіцца напярэдадні Дня сям'і з мэтай павышэння прэстыжу і аўтарытэту мнагадзетных сямей у сучасным грамадстве, умацавання іх адзінства, выяўлення і фарміравання творчага патэнцыялу, эстэтычнага выхавання падрастаючага пакалення.