Паведамленне аб мініраванні самалёта ў Мінску аказалася непраўдзівым - узбуджана крымінальная справа. Аб гэтым
БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Паводле даных следства, днём 23 мая паступіла інфармацыя аб мініраванні самалёта, які ажыццяўляў рэйс па маршруце Афіны - Вільнюс. Для праверкі атрыманых звестак самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
На месца здарэння выбылі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы.
Як дадала карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, сапёрна-піратэхнічная група ўнутраных войскаў МУС абследавала багаж пасажыраў, борт самалёта і прылеглую да самалёта тэрыторыю. Выбуховых устройстваў не выяўлена.
Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы па ч.1 арт.340 КК.