Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт чакае адказу на зварот да Паўла Дурава

16.06.2021
Следчы камітэт Беларусі чакае адказу на зварот, накіраваны Паўлу Дураву, паведамілі БЕЛТА ў СК.

"У жніўні 2020 года на тэрыторыі Беларусі ўспыхнулі масавыя беспарадкі, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі і насільнымі дзеяннямі ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У рамках сваіх абавязкаў па ахове грамадскага парадку супрацоўнікі сілавых структур займаліся спыненнем проціпраўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў. З мэтай аказання псіхалагічнага і іншага націску на прадстаўнікоў праваахоўнага блока і дзяржаўных органаў у мэсэнджары Telegram быў створаны шэраг каналаў, дзе публікаваліся асабістыя даныя (імёны, адрасы, тэлефоны) прадстаўнікоў вышэйзгаданых прафесій. Публікацыі суправаджаліся заклікамі да ўчынення насільных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў, іх дзяцей і блізкіх сваякоў", - адзначылі ў Следчым камітэце.

Падчас падрабязнага аналізу і параўнання дэструктыўных Telegram-каналаў на тэрыторыі нашай краіны з аналагічнымі (заблакіраванымі) у Расіі ўстаноўлена поўнае падабенства ў агрэсіўнай рыторыцы і закліках да насільных дзеянняў у адносінах да грамадзян Беларусі і іх сем'яў:


"Улічваючы прэцэдэнт блакіравання такіх каналаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Следчым камітэтам накіраваны зварот да Паўла Дурава і яго каманды наступнага зместу:


"У сувязі з тым, што "ўмовы выкарыстання прама забараняюць публічныя заклікі да насілля", а "правілы прымяняюцца да ўсіх парушальнікаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў", Следчы камітэт чакае аб'ектыўнай ацэнкі ад Telegram Messenger Inc. накіраванага ім звароту", - рэзюмавалі ў Следчым камітэце.

Крыніца: БЕЛТА