Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт і Мінабароны правялі пошукі магчымых воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Бабруйскага гарнізона

02.04.2024
Прадстаўнікі Міністэрства абароны сумесна з крыміналістамі Следчага камітэта ў адной з воінскіх часцей Бабруйскага гарнізона правялі абследаванне тэрыторыі на прадмет наяўнасці магчымых воінскіх пахаванняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае абароннае ведамства.

Спецыялісты правялі работы з выкарыстаннем геарадарнага абсталявання і ажыццявілі збор даных, аналіз якіх дапаможа выявіць магчымую наяўнасць пахаванняў.

«Мерапрыемства рэалізавана ў адпаведнасці з дамоўленасцямі з дыпламатычным прадстаўніком і грамадскай арганізацыяй адной з краін Заходняй Еўропы», - дадалі ў ваенным ведамстве.