Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці праводзіцца праверка па факце ўзгарання на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» горада Наваполацка.
Следчая група выбыла на месца здарэння на завод «Палімір» пасля ліквідацыі ўзгарання супрацоўнікамі МНС для правядзення агляду месца здаэння з выкарыстаннем магчымасцей крыміналістычнай лабараторыі.
У рамках праверкі забрана дакументацыя, у тым ліку прамысловы тэхналагічны рэгламент вытворчасці этылену і прапілену завода «Палімір» ААТ «Нафтан», прызначана тэхнічная экспертыза, апытаны сведкі і відавочцы здарэння.
Следчымі прымаюцца меры да ўстанаўлення прычыны пажару і вызначэння сумы ўрону. Пацярпеўшых няма.
Святлана Сахарава
УСК па Віцебскай вобласці