Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт узбудзіў крымінальныя справы па факце абвальвання моста ў Мінску

10.01.2022
Галоўнае следчае ўпраўленне ўзбудзіла крымінальныя справы па факце абвальвання моста ў Мінску.

Паводле даных следства, ноччу 8 студзеня бягучага года паступіла паведамленне аб абвальванні частцы пуцеправода на праспекце Пераможцаў над вуліцай Няміга. Пасля выяўлення першых фрагментаў канструкцыі супрацоўнікі ДАІ прынялі меры па абмежаванні руху пешаходаў і транспарту. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

На месца абвальвання выбывала следча-аператыўная група. Праведзены агляд месца здарэння, зафіксавана следавая карціна. Узяты фрагменты арматуры абваленых канструкцый і цэментава-бетоннай сумесі, тэхнічная і праектная дакументацыя.

Галоўнае следчае ўпраўленне ўзбудзіла крымінальныя справы па ч. 1 арт. 305 (парушэнне праектаў, абавязковых для выкананн патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ) і ч. 2 арт. 428 (службовая халатнасць) КК, якія злучаны ў адной справе. Створана следчая група з ліку супрацоўнікаў ГСУ і сталічнага ўпраўлення.

Арганізавана і прадаўжаецца правядзенне допытаў службовых асоб арганізацый, якія ажыццяўляюць утрыманне, тэхнічнае абследаванне і абслугоўванне пуцеправода. Плануецца назначэнне комплексных тэхнічных і іншых экспертных даследаванняў.

Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Крыніца: БелТА.