Супрацоўнікі падраздзяленняў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У пярэдадні святкавання адбыўся ўрачысты збор супрацоўнікаў УСК па г.Мінску, ганаровым госцем якога стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Грыгорый Прышчэпны.
У мінулым разведчык-снайпер расказаў маладому пакаленню аб страшных падзеях тых часу, а таксама павіншаваў супрацоўнікаў упраўлення з прысваеннем першых і чарговых спецыяльных званняў. Таксама адбылася цырымонія прынясення Прысягі маладымі следчымі, прынятымі на службу ў Следчы камітэт.
Супрацоўнікі УСК па Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі велапрабегу працягласцю маршрута ў 75 кіламетраў, які прымеркаваны да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Маршрут праходзіў недалёка ад шэрага брацкіх магіл і воінскіх пахаванняў, дзе ўдзельнікі велапрабегу спыняліся для таго, каб ушанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання і запаліць лампадку ад вечнага агню.
У рамках традыцыйнай акцыі «Вахта Памяці» супрацоўнікі УСК па Мінскай вобласці, сумесна з прадстаўнікамі Міжнароднага універсітэта МІПСА, наведалі Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Прайшоўшыся па Хатынскіх сцежках, удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі – знак вечнай памяці і смутку.
Супрацоўнікі тэрытарыяльных падраздзяленняў УСК па Гомельскай вобласці таксама прынялі ўдзел у святочных шэсцях і мітынгах. Напярэдадні свята следчыя займаліся добраўпарадкаваннем помнікаў салдатам, а таксама наведалі ветэранаў і вязняў вайны.
У Брэсцкай крэпасці-герою пры ўдзеле супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення адбыўся ўрачысты мітынг у гонар 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Хвілінай маўчання ўсё прысутныя ўшанавалі памяць загінулых.
Кіраўнікі дзяржаўных органаў абласнога і гарадскога ўзроўняў усклалі вянкі да вечнага агню, пасля чаго сустрэлі парадныя разлікі Брэсцкага гарнізона, сярод якіх былі следчыя.
У Гродна ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, адбыўся мітынг, пасля якога яго ўдзельнікі ў асобе ветэранаў вайны, прадстаўнікоў праваахоўных ведамстваў і грамадскасці правялі ў парку ім.Жылібера цырымонію ўскладання кветак і вянкоў у помніка загінуўшым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У Магілёве прайшоў мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў прадстаўнікамі УСК па Магілёўскай вобласці да Вечнага агню на плошчы Славы. Начальнік упраўлення Андрэй Ліс прыняў удзел у шэсці-парадзе «Беларусь памятае». Таксама ў пярэдадзень свята для супрацоўнікаў упраўлення арганізоўваліся экскурсіі з наведваннем помнікаў і мемарыяльных комплексаў, прысвечаных ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю