Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам аўтамабіляў МАЗ, у выніку якога загінуў дарожны рабочы.
Устаноўлена, што 22 мая ў 11 гадзін 25 хвілін 56-гадовы кіроўца УП «Віцебск-другчармет», кіруючы аўтамабілем МАЗ-5340 рухаўся па аўтадарозе Віцебск-Мінск. Каля вёскі Бачэйкава здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем МАЗ-5337А2 Тайфун, што стаяў на дарозе і ажыццяўляў дарожна-рамонтныя работы. У аўтамабілі, пазначаным адпаведнымі дарожнымі знакамі і ўключанымі пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру, знаходзіўся 30-гадовы вадзіцель аднаго з філіялаў РУП "Віцебскаўтадор".
У выніку сутыкнення аўтамабіль МАЗ-5337А2 Тайфун здзейсніў наезд на майстра, які знаходзіўся наперадзе транспартнага сродку. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў 47-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння. 30-гадовы вадзіцель не пацярпеў. У момант аварыі абодва кіроўцы былі цвярозыя.
У дачыненні да кіроўцы аўтамабіля МАЗ-5340 узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Падазраваны дапытаны. Да яго ўжытая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязацельства аб яўцы.
Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую і аўтатэхнічную экспертызы, высвятляюць абставіны аварыі.
Па ўказанні начальніка УСК па Віцебскай вобласці Уладзіміра Шалухіна крымінальная справа прынятая да вытворчасці следчым упраўленнем.
У выпадку, калі вы сталі сведкам аварыі ці валодаеце звесткамі пра абставіны ДТЗ, следчыя звяртаюцца з просьбай патэлефанаваць і паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +37533 3998044 (кругласутачна).
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава