Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі расследуецца крымінальная справа аб правядзенні дамоўных матчаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
Па дадзеных следства, грамадзянін Украіны, 1985 года нараджэння, перадаваў, у тым ліку праз пасрэднікаў, грошы футбалістам каманд Першай лігі, якія павінны былі забяспечыць патрэбны вынік. У далейшым ставіліся буйныя сумы ў зарубежных букмекерскіх канторах на вынік дамоўнага матчу з мэтай атрымання даходу.
У цяперашні час асобе, якая перадавала грошы ігракам за аказанне ўплыву на вынік матчаў, прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 і ч. 2 арт. 253 (подкуп удзельнікаў прафесійных спартыўных спаборніцтваў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праведзены яго допыт у якасці абвінавачванага.
Падазронымі па крымінальнай справе прызнаны шэраг дзеючых футбалістаў каманд Першай лігі, а таксама два гульца, якія завяршылі кар'еру, адзін з якіх займаецца трэнерскай работай у адным з клубаў, які фігуруе ў матэрыялах справы. Іх дзеянні кваліфікаваны па ч. 1 арт. 253 Крымінальнага кодэкса.
У цяперашні час следства працуе над далейшым вывучэннем і атрыманнем доказаў. Высвятляюцца іншыя факты проціпраўнай дзейнасці фігурантаў крымінальнага працэсу, праводзяцца допыты падазроных, праверкі паказанняў на месцы, вывучаецца забраная дакументацыя, прызначаны шэраг экспертыз.
Падазроныя і абвінавачваны даюць паказанні следству па абставінах крымінальнай справы.
Работа па крымінальнай справе праходзіць у цесным супрацоўніцтве з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола», якая падае наяўныя ў іх распалажэнні дакументы і звесткі, якія прадстаўляюць інтарэс для следства.
Расследаванне працягваецца.