Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта прад'яўлена абвінавачанне старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ва ўчыненні злачынства карупцыйнай накіраванасці.
Дзеянні службовай асобы кваліфікаваны па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае палажэнне) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да затрыманага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
У цяперашні час следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі высвятляюць усе абставіны здзейсненага злачынства, ажыццяўляюць збор доказнай базы.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.