Выяўлена, што службовыя асобы прадпрыемства, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з прадстаўнікамі камерцыйных структур, наўмысна, насуперак інтарэсам службы ўчынілі дзеянні з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам і цяжкія наступствы ў выглядзе шкоды прадпрыемству ў асабліва буйным памеры. Гэта звязана з працэдурамі закупаў і выканання кантрактаў прадпрыемства.
У цяперашні час пад вартай знаходзіцца шэсць чалавек. Тры службовыя асобы прадпрыемства, уключаючы намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан», і тры прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці.
Прычыненая прадпрыемству шкода на гэты момант складае каля чатырох мільярдаў рублёў.
Усім падазраваным прад'яўленыя абвінавачанні. Частка з іх ужо пачалі даваць сведчанні аб сваёй супрацьпраўнай дзейнасці і выказалі гатоўнасць кампенсаваць прычыненую шкоду.
Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны следствам па ч. 3 арт.. 424 (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дзеянні прадстаўнікоў камерцыйных структур – па ч. 6 арт.. 16 ч. 3 арт.. 424 (Дапамаганне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
На маёмасць абвінавачаных следчымі накладзены арышт. Падчас ператрусаў канфіскавана больш за паўмільёна даляраў ЗША, арыштавана сем дарагіх аўтамабіляў бізнес-класа, а таксама ювелірныя вырабы.