Следчым камітэтам завершана расследаванне крымінальнай справы аб атрыманні хабараў супрацоўнікамі ААТ «МТЗ»
20.06.2018
Галоўным ўпраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб хабарніцтве.
У ходзе следства ўстаноўлена, што ў 2016-2017 гадах 40-гадовы старшыня праўлення ПАТ «КЗУ», знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у мэтах арганізацыі паставак бентаніта ў рамках заключанага дагавора і рашэння звязаных з гэтым розных пытанняў, у тым ліку аб аказанні садзейнічання ў ажыццяўленні сістэматычных закупак, здзейсніў дачу хабару службовым асобам ААТ «МТЗ»: 46-гадоваму галоўнаму металургу, а таксама 49-гадоваму начальніку ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Галоўны металург атрымаў ад кіраўніка ўкраінскага прадпрыемства ў якасці хабару грашовыя сродкі на агульную суму больш за 16 тысяч долараў ЗША, з якіх больш за 13,5 тысяч - пры дапамозе свайго сына, работніка мадэльнага цэха ААТ «МТЗ», а начальнік упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння атрымаў больш за 8 тысяч долараў ЗША. Пры гэтым галоўны металург трактарнага завода аказаў судзейнічанне 40-гадоваму грамадзяніну Украіны ў дачы хабару начальніку ўпраўлення.
У выніку прынятых праваахоўнікамі мер была спынена супрацьпраўная дзейнасць вышэйзгаданых службовых асобаў ААТ «МТЗ» па незаконным лабіяванні інтарэсаў ПАТ «Завод уцяжарвальнікаў».
Акрамя таго, у адрас ААТ «МТЗ» следчымі накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, у тым ліку парушэнняў па выніках правядзення працэдур закупак, вытворчых выпрабаванняў вопытных партый бентаніта.
Накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных на агульную суму больш за 1,6 мільёна беларускіх рублёў, у тым ліку тры аўтамабілі і зямельны ўчастак у прыгарадзе Мінска.
Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя:
галоўнага металурга ААТ «МТЗ» - па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 6 арт. 16 ч. 2 арт. 431 (дапамаганне ў дачы хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
работніка мадэльнага цэха ААТ «МТЗ» - па ч. 6 арт. 16 ч. 3 арт. 430 (дапамаганне ў атрыманні хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ «МТЗ» - па ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
старшыні праўлення ПАТ «КЗУ» - па ч. 2 арт. 431 (дача хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Да службовых асобаў і работніку ААТ «МТЗ» ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, да кіраўніка ўкраінскага прадпрыемства - залог.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Даведачна.Гліна фармовачная бентанітавая парашкападобная выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці ў якасці мінеральнага злучэння ў складах фармовачных і цэласных сумесяў.