Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка па факце смяротнага траўмавання слесара адкрытага акцыянернага таварыства «Лідаагратехсэрвіс».
Устаноўлена, што каля 11 гадзін 20 хвілін 7 чэрвеня на тэрыторыі названага прадпрыемства падчас рамонту гідраўлічнага цыліндру на аўтамабільным прычэпе адбылося падзенне кузава, якое прывяло да гібелі 60-гадовага слесара.
Следчыя з удзелам экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці і спецыялістаў Лідскай міжраённай інспекцыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы агледзелі месца здарэння. Канфіскавана і вывучаецца службовая, тэхнічная і іншая дакументацыя, якая адносіцца да аховы працы і тэхнікі бяспекі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Следчыя апытваюць відавочцаў таго, што здарылася, іншых работнікаў прадпрыемства і кіраўнікоў, праводзяць іншыя працэсуальныя дзеянні.
Да матэрыялаў праверкі будуць далучаны высновы спецыялістаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы па выніках расследавання, якое праводзіцца імі адначасова.
Па выніках праверкі следчымі будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Акрамя таго, выконваецца комплекс мер для высвятлення прычын і ўмоў, якія садзейнічалі гібелі работніка, іх ліквідацыі і недапушчэнні ў далейшай працы прадпрыемства.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч
Афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Гродзенскай вобласці
Марыя Лешык