Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следства завяршыла працу па справе пра ДТЗ, у якім пацярпеў супрацоўнік ДАІ (+відэа)

22.09.2016
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы пра дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпеў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі.

Падчас расследавання дапытаны дзясяткі сведак, праведзены два следчых эксперымента, прааналізаваны і прызнаны рэчыўнымі доказамі некалькі запісаў відэарэгістратараў, што захавалі адбытае. У якасці спецыялістаў па справе прыцягваліся супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, прадстаўнікі байкерскага руху. 

Згодна атрыманым следчымі дадзеным, 18 красавіка бягучага года кіроўца матацыкла Suzuki Bandit наўмысна выехаў на трамвайныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора, чым фактычна блакаваў рух грамадскага транспарта. Супрацоўнік ДАІ, выконваючы свае службовыя абавязкі, адрэагаваў на дадзены факт парушэння правіл дарожнага руху, у тым ліку прыняўшы да ўвагі адсутнасць рэгістрацыйнага знака на матацыкле.

Падыдучы да кіроўцы, супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі запатрабаваў заглушыць рухавік і прад'явіць дакументы. Матацыкліст праігнараваў гэтыя патрабаванні і паспрабаваў укрыцца, пачаўшы рух на забараняльны сігнал святлафора. Пры гэтым, матацыкліст пацягнуў за сабой інспектара, які спрабаваў яго спыніць. Матацыкл выехаў на скрыжаванне, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Transporter. 


У выніку дарожна-транспартнага здарэння супрацоўніку міліцыі былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына перанёс некалькі аперацый, у тым ліку трэпанацыю чэрапа. Паўтара месяца мужчына знаходзіўся ў стане комы. 

Следствам дакладна вызначана, што кіроўца матацыкла меў магчымасць зрабіць захады да тармажэння, своечасова спыніцца і не дапусціць дарожна-транспартнага здарэння, але не зрабіў гэтага.

На падставе сабраных доказаў кіроўцу матацыкла прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 ст. 363 і ч. 2 ст. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Падчас вывучэння абставін, якія падлягаюць даказванню па дадзенай крымінальнай справе, следствам атрыманы звесткі пра тое, што абвінавачаны, 1985 года нараджэння, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці больш за паўсотні разоў, пачынаючы з 2007 года. З іх 15 раз – за парушэнні хуткаснага рэжыму, а пяць разоў – за невыкананне патрабаванняў супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні транспартнага сродку.

Крымінальная справа вывучана пракурорам і перададзена ў суд для разгляду.