Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачаты шэраг крымінальных спраў аб махлярстве ў дачыненні да Астрэйкі Яўгена Дзмітрыевіча.
Па дадзеных следства 22-гадовы жыхар Слуцка, раней судзімы за аналагічныя злачынствы, шляхам падману і злоўжывання даверам завалодаў маёмасцю грамадзян.
Пад рознымі выдуманымі падставамі ён пазычаў у знаёмых грашовыя сродкі або браў у карыстанне маёмасць (ноўтбукі, мабільныя тэлефоны), не маючы намеру выконваць узятыя на сябе абавязацельствы.
Па дадзеных, якія маюцца ў следства, фігурант быў сталым кліентам у зале гульнявых аўтаматаў.
Грамадзяне, пацярпелыя ад супрацьпраўных дзей Астрэйкі Я.Д., могуць звяртацца ў Слуцкі РАСК па адрасе: г.Слуцк, вул. Уласовца, д. 12, або па тэлефонах: 8 (01795) -5-25-29, 8 (01795) - 2-41-62.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог