Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

«Смяротная стомленасць»: прад'яўлена абвінавачанне вадзіцелю, які заснуў за рулём пад Лідай

03.04.2025
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта вызначаны абставіны ДТЗ, у якім загінулі 4 чалавека.

Па даных следства, днём 23 лістапада 2024 года 62-гадовы кіроўца аўтамабіля Opel рухаўся па аўтадарозе М-6 у напрамку Гродна. Каля 15 гадзін недалёка ад вёскі Біскупцы Лідскага раёна мужчына заснуў за рулём і наехаў на дарожнае агароджванне, пасля чаго іншамарка з'ехала ў кювет і звалілася.

На момант аварыі ў аўтамабілі знаходзіліся 6 чалавек, двое з якіх дзеці. Ад атрыманых траўм 4 пасажыра Opel (7, 17, 55 і 68 гадоў) памерлі на месцы. Вадзіцель і 51-гадовы мужчына дастаўлены ў бальніцу. У цяперашні час іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Па выніках судова-медыцынскай экспертызы пасажыру, які выжыў, прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Следчыя высветлілі, што вадзіцель іншамаркі не спаў болей 12 гадзін і адчуваў стомленасць, аб чым неаднаразова казаў сваякам у аўтамабілі. Нягледзячы на гэты ён прадоўжылі рух, што і стала ракавой памылкай.
 
Жыхар Шчучынскага раёна прызнаў віну і раскаяўся ва ўчыненым, ён падзяліўся са следчым, што напярэдадні ноччу сустрэў сваякоў з Віцебскай вобласці на чыгуначным вакзале, пасля чаго яны ўсе разам паехалі ў Смаргонь, дзе ў вайсковай частцы ў пляменніка яго жонкі здзейсніўся ўрачысты рытуал прынясення Прысягі. Ужо на адваротным шляху мужчына адчуў стомленасць, аднак не стаў спыняцца, што і стала прычынай аварыі – ён заснуў за рулём.

Па выніках расследавання мужчыне прад'яўлена абвінавачанне па ч.3 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Стомленасць за рулём, падобна алкагольнаму ап'яненню, зніжае канцэнтрацыю і рэакцыю, ператвараючы аўтамабіль у смяротную зброю. Следчы камітэт прызывае вадзіцеляў высыпацца перад працяглай паездкай, рабіць рэгулярныя перапынкі, праветрываць салон і пазбягаць прыёму лякарстваў, якія выклікаюць дрымотнасць. Калі адчулі стомленасць – неадкладна спыніцеся і адпачніце. Памятайце, што бяспека на дарозе – агульная адказнасць.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю