Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Сталічнымі следчымі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб «Спектр-Капітал»

17.08.2016
Упраўленнем Следчага камітэта па г.Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб «Спектр-Капітал». 

Дзейнасць кааператыва будавалася па прынцыпе «фінансавай піраміды». Першапачаткова з грамадзянамі складалася дамова пазыкі, па якой ім павінны былі выплачваць працэнты ў залежнасці ад унесенай сумы. У наступным, для таго каб не вяртаць грошы, людзям прапаноўвалі падпісаць новую дамову на больш выгадных умовах, або прыняць удзел у фінансаванні розных праектаў, у тым ліку па стварэнні многафункцыянальнага адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу.

У выніку проціпраўных дзеянняў службовых асоб пацярпелі 220 чалавек. Сума прычыненага ўрону склала больш за 2 мільёна дэнамінаваных беларускіх рублёў.

Дзеянні ўдзельнікаў арганізаванай групы кваліфікаваны следствам па ч.4 арт.209 (махлярства, учыненае ў адмыслова буйным памеры), ч.4 арт.210 (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 арт.235 (легалізацыя матэрыяльных каштоўнасцей, набытых злачынным шляхам), ч.1 арт.427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Адзін з абвінавачваных знаходзіцца ў вышуку. Крымінальная справа ў дачыненні да яшчэ траіх, якія з'яўляліся бухгалтарамі кааператыва, пракуратурай горада Мінска накіравана для разгляду ў суд.

Упраўленне Следчага камітэта па г.Мінску
Пракуратура г.Мінска