Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Старшыня Следчага камітэта сустрэўся з вучонымі з Расіі і Украіны

10.11.2017
У цэнтральным апараце Следчага камітэта 9 лістапада з удзелам Старшыні Івана Наскевіча адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў ведамства з вучонымі з Расіі і Украіны. 

Запрошанымі гасцямі мерапрыемства сталі загадчыца аддзела праблем крымінальнага судаводства Расійскага дзяржаўнага універсітэта правасуддзя доктар юрыдычных навук Аксана Качалава і загадчыца кафедры крымінальнага працэсу Нацыянальнага юрыдычнага універсітэта імені Яраслава Мудрага доктар юрыдычных навук Аксана Капліна.



Акрамя таго, яны ж з'яўляюцца членамі рэдакцыйнага савета навукова-практычнага журнала «Папярэдняе расследаванне», заснавальнікам якога з'яўляецца Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

У ходзе візіту абмеркаваны праблемныя пытанні правадастасавання пры дасудовым вядзенні, напрамку далейшага супрацоўніцтва ў навуковай сферы, у тым ліку на пляцоўцы журнала.



Падводзячы вынікі, Іван Наскевіч адзначыў канструктыўнасць узаемаадносін паміж Следчым камітэтам і зарубежнымі ўдзельнікамі сустрэчы, наяўнасць патэнцыялу ў супрацоўніцтве. Глава ведамства таксама падзякаваў гасцям за асабісты ўдзел у станаўленні і развіцці ведамаснага журнала і гатоўнасць да перспектыўных сумесных праектаў у навукова-практычнай сферы.

Аддзел аналізу практыкі папярэдняга расследавання