Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Труп бежанца з Індыі знойдзены на граніцы з Латвіяй

26.06.2024
Чарговы труп бежанца знойдзены на граніцы з Латвіяй. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Як адзначылі ў ДПК, полацкія пагранічнікі 25 чэрвеня за 20 м ад латвійскай пагранагароджы знайшлі цела мужчыны. Ён знаходзіўся на спальным мяшку ў джынсах і майцы, аднак без абутку. Пры ім былі пашпарт і вадзіцельскае пасведчанне на імя 44-гадовага грамадзяніна Індыі.

На месцы інцыдэнту працавала следча-аператыўная група.

Па гэтым факце Браслаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

"З пачатку месяца польскія і латвійскія ваенныя тройчы дэманстравалі на практыцы жорсткую палітыку Еўрасаюза ў адносінах да "няправільных бежанцаў", сярод якіх былі нават жанчыны. Сілавікі сумежных краін іх збівалі, расстрэльвалі гумовымі кулямі, прымянялі электрашокеры і пярцовы газ, а затым выкідвалі знясіленых іншаземцаў на тэрыторыю Беларусі. Аднак ва ўсіх трох выпадках беларускаму боку ўдавалася выратаваць кожнага з бежанцаў", - дадалі ў ДПК.

З пачатку года ад жорсткасці латвійскіх сілавікоў загінулі 11 бежанцаў.