Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Бераставіцкім раёне следчыя высвятляюць абставіны гібелі жанчыны

05.07.2018
Бераставіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

4 ліпеня каля 11 гадзін у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца ў двары свайго дома была знойдзена 34-гадовая жанчына без прыкмет жыцця. Следчымі пры непасрэдным удзеле экспертаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў праведзены агляд месца здарэння. Здзейснена фіксацыя і канфіскацыя слядоў і аб'ектаў, неабходных для наступнага высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Паводле папярэдніх высноў экспертаў упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз на целе жанчыны маюцца цялесныя пашкоджанні, характэрныя для дарожна-транспартнага здарэння.

Для высвятлення таго, што адбылося, пачата правядзенне шэрагу экспертыз, такіх як транспартна-трасалагічная для ўстанаўлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння, аўтатэхнічная для вызначэння тэхнічнага стану аўтамабіля на прадмет наяўнасці няспраўнасцяў, судова-медыцынская ў дачыненні да загінулай. Дапытваюцца сваякі, суседзі і знаёмыя загінулай для ўстанаўлення магчымых відавочцаў. Праводзяцца іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні.

Грамадзяне, якiя валодаюць інфармацыяй аб тым, што здарылася, могуць аказаць дапамогу ў расследаванні, патэлефанаваўшы па тэлефонах: 8 (01511) 2-10-02 або 102.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч

Афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Гродзенскай вобласці
Марыя Лешык