Добрушскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.14, п.5 ч.2 арт.139 (замах на забойства, учыненае агульнанебяспечным спосабам) і ч.2 арт.295 (незаконнае захоўванне боепрыпасаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
15 верасня ў вячэрні час невядомы мужчына пранікнуў на тэрыторыю прыватнага домаўладання ў вёсцы Насовічы, устанавіў на падаконнік дома самаробнае выбуховае ўстройства і прывёў яго ў дзеянне. У выніку цялесныя пашкоджанні былі прычынены 34-гадоваму мясцоваму жыхару, які знаходзіўся ў гасцях у гаспадыні дома.
Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы 60-гадовы мясцовы жыхар – сусед пацярпелай. Падчас допыту абвінавачваны паясніў следчым, што матывам учынення злачынства з'явілася рэўнасць.
У ходзе агляду месца жыхарства мужчыны былі выяўлены патроны, прыдатныя да стральбы, дроб і сыпучыя рэчывы. Па забраных прадметах прызначаны выбуховатэхнічныя і балістычныя экспертызы.
Да абвінавачванага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці
Марыя Крываногава