Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта прад'яўлена абвінавачанне жыхару г. Гомеля, 1956 года нараджэння, у замаху на дачу хабару супрацоўніку Дзяржаўтаінспекцыі.
Па версіі следства, 15 мая ў абласным цэнтры абвінавачаны заехаў на асабістым аўтамабілі «Фальксваген-Пасат» на тэрыторыю рынка «Прудкоўскі», дзе перыядычна ажыццяўляў продаж былых ва ўжыванні рэчаў. Рухаючыся заднім ходам, вадзіцель учыніў наезд на сцяну гандлёвага павільёна. Пры гэтым абвінавачаны падчас руху ледзь не зачапіў аўтамабілем сямейную пару, якая пасля і выклікала міліцыю.
Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі ў кіроўцы прыкметы алкагольнага ап'янення, аднак ад праходжання агляду ён адмовіўся. Знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, каб пазбегнуць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, абвінавачаны спрабаваў перадаць інспектару ДПС у якасці хабару 40 рублёў.
Неправамерныя дзеянні кіроўцы былі спынены. Гомельскім ГАСК узбуджана крымінальная справа. У дачыненні да кіроўцы прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.
Пры зборы матэрыялаў, характарызуючых асобу абвінавачанага, устаноўлена, што раней ён прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення. Права кіравання транспартнымі сродкамі не меў.
Усяго з пачатку бягучага года ў Гомельскай вобласці зарэгістравана 4 злачынствы, звязаныя з дачай хабару супрацоўнікам ДАІ. Месцам здзяйснення злачынстваў супраць інтарэсаў службы сталі Калінкавіцкі і Лельчыцкі раёны, горад Гомель.
Даведачна
Артыкул 431. Дача хабару
1. Дача хабару -
караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.
2. Дача хабару паўторна або ў буйным памеры -
караецца абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.
3. Дача хабару асобай, якая раней была асуджана за злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 430, 431 і 432 Крымінальнага кодэкса, -
караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Асоба, якая дала хабар, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў адносінах да яго мела месца вымагальніцтва хабару альбо калi гэта асоба пасля дачы хабару добраахвотна заявіла аб зробленым.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці
Марыя Крываногава