Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце гібелі непаўналетняй дзяўчынкі ў рацэ Нёман.
14-гадовая жыхарка Ліды разам з аднагодкамі 5 ліпеня прыехала да сяброў, якія адпачывалі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры непалёк ад вёскі Дакудава Лідскага раёна. Каля 13 гадзін дзеці адправіліся да ракі Нёман. Зайшоўшы ў ваду, дзяўчынка трапіла ў моцную плынь, якая пацягнула яе за сабой.
Нягледзячы на тое, што плынь неўзабаве прыбіла дзяўчынку да берага, а таксама на дапамогу падаспелі дарослыя, ва ўстанову аховы здароўя дзяўчынку шпіталізавалі ў цяжкім стане. Лекары прынялі меры для выратавання дзіцяці жыцця, аднак 15 ліпеня яна памерла.
У ходзе высвятлення абставінаў гібелі дзяўчынкі следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі відавочцаў і сваякоў. Устаноўлена, што адпачываць з сябрамі яна адправілася на дызель-цягніку без дазволу і суправаджэння бацькоў. Работнікі аздараўленчага лагера не надалі значэння факту з'яўлення старонніх дзяцей на тэрыторыі. У ваду дзеці заходзілі ў небяспечным месцы, недазволеным для купання.
Праверка працягваецца. У яе рамках праводзіцца судова-медыцынская экспертыза, апытваюцца асобы, звесткі якіх дапамогуць усталяваць усе акалічнасці смерці непаўналетняй, а таксама прычыны і ўмовы, якія прывялі да яе.
У Маладзечанскім раёне адна дзяўчынка патанула, другая шпіталізавана: следчыя праводзяць праверку
Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца даследчая праверка па факце смерці 11-гадовай дзяўчынкі.
Днём 15 ліпеня следча-аператыўная група выбыла па паведамленні пра двух дзяўчынак, якія тонуць у в.Путнікі Маладзечанскага раёна.
Па папярэдніх дадзеных устаноўлена, што кампанія з шасці падлеткаў хацела пакупацца ў штучным вадаёме і шукалі месца, падыходзячае для нармальнага заходу ў ваду. У гэты час дзяўчынка, 2006 года нараджэння, якая стаяла па калена ў вадзе, паслізнулася на рэзкім схіле. Падчас падзення ў ваду яна пацягнула за сабою сяброўку, якая стаяла на беразе. Хлопцы паклікалі на дапамогу. Відавочца дапамог выцягнуць з вады 14-гадовую школьніцу. Яна шпіталізавана ў цяжкім стане, ёй аказваецца медыцынская дапамога.
Цела 11-гадовай дзяўчынкі з прыкметамі ўтаплення выяўлена вадалазамі ў ходзе пошукавых мерапрыемстваў.
Следчымі праведзены агляд месца здарэння, праводзіцца работа з удзельнікамі, відавочцамі, комплекс праверачных мерапрыемстваў па ўсталяванні ўсіх абставінаў.
Дакладная прычына смерці дзяўчынкі будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы.
Следчыя ў чарговы раз звяртаюць увагу на праблему забеспячэння бяспекі на водных аб'ектах, асабліва дзяцей у перыяд летніх вакацый. Бескантрольнасць за імі з боку дарослых прыводзіць да трагічных наступстваў.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог