Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Лідзе следчыя шукаюць грамадзян, якія карысталіся паслугамі «лекара»

30.05.2018
Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, распачатая па факце махлярства, здзейсненага паўторна (ч.2 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

У здзяйсненні злачынства падазраецца 54-гадовы жыхар Ліды Танцура Сяргей Станіслававіч. У лістападзе 2017 і студзені 2018 гадоў, на падставе таго, што ён можа зняць псуты, а таксама прадаць абярэгі, якія вылечваюць ад любых хвароб і абараняюць ад узнікнення праблем, ён шляхам падману і злоўжывання даверам завалодваў грашовымі сродкамі трох жыхарак Ліды, выкраўшы ў адной 160 даляраў ЗША і 40 рублёў , у другой - 165 еўра, у трэцяй - 300 рублёў.

У ходзе ўстанаўлення абставінаў зробленага, следчыя высветлілі, што мужчына, які прадстаўляецца экстрасэнсам і лекарам, не мае медыцынскай адукацыі і дазволаў на аказанне насельніцтву паслуг па псіхалагічнай і іншай дапамозе ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пастаяннага месца працы. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Па абставінах таго, што адбылося, дапытаныя пацярпелыя, іх сваякі і знаёмыя, а таксама іншыя грамадзяне, якiя валодаюць значнай інфармацыяй. Праведзены іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні. У мэтах забеспячэння маёмасных спагнанняў і магчымай канфіскацыі, на маёмасць Танцура С.С. накладзены арышт.



Сьледчыя мяркуюць, што да паслуг Танцура Сяргея Станіслававіча маглі звяртацца іншыя грамадзяне, у тым ліку якія маюць да яго прэтэнзіі. У сувязі з гэтым следчыя прапануюць ім звярнуцца ў Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта, патэлефанаваўшы па тэлефоне: 8 (0154) 52-15-54 або 102.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч