Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Любанскім раёне затрымана нецвярозая дзяўчына-вадзіцель, якая ўчыніла ДТЗ

05.06.2015
Любанскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да мясцовай жыхаркі, 1993 года нараджэння, якая падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Ноччу 4 чэрвеня цяперашняга года 22-гадовая дзяўчына, якая не мае вадзіцельскага пасведчання, у стане алкагольнага ап'янення кіравала аўтамабілем Опель Амега. Дзяўчына, рухаючыся па аўтадарозе Кузьмічы-Камуна ў Любанскім раёне, не справілася з кіраваннем, з'ехала ў правы па ходзе руху кювет, дзе перакулілася. У выніку дарожна-транспартнага здарэння два пасажыра (мужчына 1987 года нараджэння, уласнік аўтамабіля, і жанчына 1981 года нараджэння) атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў медыцынскую ўстанову.

У рамках крымінальнай справы праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, назначаны шэраг даследаванняў, у тым ліку для ўстанаўлення ступені цяжару атрыманых пасажырамі цялесных пашкоджанняў.
 
Улічваючы абставіны і цяжар здзейсненага злачынства, дзяўчына затрымана. Для ўстанаўлення абставін адбытага з падазронай працуюць следчыя.




Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог