Ленінскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта завяршаецца расследаванне крымінальнай справы аб замаху на забойства 52-гадовага мужчыны.
Па дадзеных следства, паміж 14-гадовым хлопчыкам і яго бацькам на працягу некалькіх гадоў развіваўся канфлікт. Устаноўлена, што па месцы жыхарства 24 верасня ён нанёс мужчыну некалькі ўдараў нажом. Бацька аказаў супраціў, змог выбіць прыладу злачынства, а затым звярнуўся ў хуткую медыцынскую дапамогу. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ён быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. У гэты ж дзень падлетак быў затрыманы.
Раней непаўнагадовы да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У ходзе расследавання вывучаны сацыяльна-бытавыя ўмовы пражывання сям'і. Праведзены допыты, атрыманы заключэння экспертыз. Згодна з вынікамі комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай спецыялістамі ДКСЭ, устаноўлена, што абвінавачаны ў момант здзяйснення дзеяння, якое яму інкрымінуецца, не знаходзіўся ў стане афекту і мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
У цяперашні час яму прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 139 (замах на забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пракурорам санкцыянавана прымяненне меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Следчымі рыхтуюцца дакументы для перадачы крымінальнай справы пракурору.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю