Партызанскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуецца крымінальная справа аб раскраданні са спецыялізаванага магазіна вытворчага прадпрыемства грашовых сродкаў у суме болей за 220 млн. рублёў.
Буйная недастача выяўлена падчас рэвізіі. У выніку праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУС устанавілі, што да знікнення грашовых сродкаў могуць быць датычнымі загадчыца магазіна і яе намеснік. У ходзе сумесных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў інфармацыя пацвердзілася.
Расследаваннем вызначана, што загадчыца давала ўказання падначаленым работнікам частку выручкі ад рэалізацыі насельніцтву мотаблокаў і міні-трактароў не апрыходаваць праз касу, а перадаваць ёй. Грошы жанчына выкарыстоўвала ў асабістых мэтах. Хаваючы недастачу, напярэдадні рэвізій загадчыца брала ў банках крэдыты, таму вяртала фінансавым установам пазычаныя сродкі. Праваахоўнікі выявілі схему раскраданняў, а таксама ўстанавілі, што некалькі раз у незаконных аперацыях прымала ўдзел і намеснік загадчыцы.
Следчыя кваліфікавалі дзеяння падазроных як злачынства, прадугледжанае ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Жанчыны прызналі сваю віну, прычынены прадпрыемству ўрон кампенсавалі ў поўным аб'ёме.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г.Мінску
Аляксандр Герасімаў