Следчым упраўленнем УСК па г. Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, звязаным з купляй-продажам жылых памяшканняў.
Па дадзеных следства, 49-гадовы жыхар Мінска з 2010 па 2016 год стварыў арганізаваную групу, у складзе якой шляхам падману 23 грамадзян завалодаў грашовымі сродкамі ў памеры больш за 1,27 мільёна рублёў на падставе правядзення здзелак з кватэрамі ці дамамі ў сталіцы і Мінскай вобласці.
Устаноўлена, што саўдзельнікамі ў супрацьпраўнай дзейнасці з'яўляліся 57-гадовы і 42-гадовы мужчыны. На іх кіраўнік ускладаў абавязкі па пошуку жадаючых набыць недарагое жыллё ў Мінску, а таксама ўласнікаў кватэр, якія маюць запазычанасці па аплаце камунальных паслуг і не ажыццявілі іх прыватызацыю.
Абвінавачаныя абяцалі пацярпелым аказаць садзейнічанне за ўзнагароду ў два разы меншую за кошт паслуг рыэлтараў. Пазіцыянавалі яны сябе знаўцамі рынку жылля з шырокай базай і сувязямі, аднак працавалі як фізічныя асобы.
Для стварэння выгляду надзейнага дзелавога партнёра арганізатар часцяком прызначаў сустрэчы ў сваім кафэ. Патэнцыйным пакупнікам дэманстраваліся кватэры па зададзеных параметрах. Пры гэтым памяшканні былі здымнымі альбо мелі абмежаванні, якія перашкаджалі іх рэалізацыі.
Пасля атрымання авансу ў памеры ад 10 да 50 тысяч рублёў мужчыны перарывалі зносіны, спасылаючыся на розныя цяжкасці па афармленні дакументаў. Пад пагрозай звароту ў праваахоўныя органы яны вярталі да 1/3 ўнёску.
З уладальнікамі «праблемных» кватэр абвінавачаныя ўступалі ў даверныя адносіны і пераконвалі прадаць жыллё ўзамен на іншае за межамі Мінска з даплатай. Напярэдадні здзелкі па адчужэнню нерухомай маёмасці падстаўнымі асобамі уладальнікам кватэр прывозіліся спіртныя напоі. Таксама для спрашчэння працэдуры фігуранты схілялі прадаўцоў да заключэння фіктыўных шлюбаў. Наступны перапродаж кватэр добрасумленным пакупнікам праводзіўся праз агенцтва нерухомасці.
Фота: абстаноўка ў доме, куды перасялілі аднаго з пацярпелых
Следствам устаноўлена, што падчас заключэння здзелкі адзін з пацярпелых знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Па дадзеным факце ў адрас РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню злачынстваў. Па рашэнні суда дадзеная дзяржаўная рэгістрацыя дагавора куплі-продажу прызнаная несапраўднай.
У выніку пацярпелыя заставаліся без жылля альбо ім падаваліся памяшканні ў сельскіх населеных пунктах. Розніца коштаў з вылікам расходаў і камісіі не вярталася.
Фота: абстаноўка ў доме, куды перасялілі аднаго з пацярпелых
Злачынная дзейнасць фігурантаў спынена супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС. Мужчынам прад'яўлена абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры, учыненае арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У ходзе расследавання да іх прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
У мэтах забеспячэння кампенсацыі шкоды накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных: 16 аб'ектаў нерухомасці, 5 транспартных сродкаў, грашовыя сродкі і іншыя каштоўнасці, агульным коштам звыш за 1 мільён рублёў.
Фота: арыштаваная маёмасць
Крымінальная справа пракурорам накіравана ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова
Фота: абстаноўка ў доме, куды перасялілі аднаго з пацярпелых
Фота: абстаноўка ў доме, куды перасялілі аднаго з пацярпелых
Фота: арыштаваная маёмасць