Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Сенненскім раёне ў ДТЗ загінула дзіця: распачата крымінальная справа

16.07.2018
Сенненскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінула непаўналетняе дзіця.

Устаноўлена, што 14 ліпеня аўтамабіль Opel Zаfirа, якім кіраваў жыхар Сянно, рухаўся па аўтадарозе “Сянно-Віцебск” у бок Віцебска. Паблізу вёскі Задарожжа Сенненскага раёна каля 8 гадзін 40 хвілін ён здзейсніў наезд на сабаку, які раптоўна выбег на праезную частку дарогі, пасля чаго з'ехаў у левы кювет і перакуліўся.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння, 9-гадовы сын кіроўцы, які ехаў у аўтамабілі ў якасці пасажыра, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у рэанімацыйным аддзяленні медыцынскай установы.

З цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны кіроўца аўтамабіля, а таксама яго 29-гадовая жонка і 49-гадовая жанчына, якія ехалі ў якасці пасажыраў. Усе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзіця знаходзілася ў утрымлівальнай прыладзе.

У дачыненні да 29-гадовага вадзіцеля следчыя распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

З удзелам экспертаў следчыя агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскія і аўтатэхнічную экспертызы, усталёўваюць сведак, высвятляюць абставіны здарэння ДТЗ.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава