Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Смалявіцкім раёне ўсталёўваюцца абставіны замаху на забойства, спалучанага з разбоем

22.06.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа аб замаху на забойства, спалучанае з разбоем.

Днём 18 сакавіка 2018 года ў полі паблізу в.Юзэфава Смалявіцкага раёна мясцовым жыхаром знойдзены 46-гадовы аднавясковец у несвядомым стане з пашкоджаннямі галавы. Апошняму аказана своечасовая медыцынская дапамога, ён застаўся жывы і знаходзіцца ў бальніцы.

Падчас агляду месца здарэння, апытанняў жыхароў размешчаных побач вёсак, а таксама па выніках аналізу зафіксаваных слядоў і іншых рэчавых доказаў, следча-аператыўнай групай атрыманы дадзеныя аб тым, што мужчына стаў ахвярай злачынства.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства быў затрыманы па месцы жыхарства ў Лагойскім раёне 33-гадовы непрацуючы мужчына.

У ходзе допыту затрыманы растлумачыў, што з пацярпелым ён не быў знаёмы раней, што сустрэліся яны каля крамы, калі той прыйшоў па пакупкі. Яны сумесна распілі спіртное на вуліцы, і жыхар Смалявіцкага раёна накіраваўся дадому праз поле ў суседнюю вёску. У гэты час у фігуранта паўстаў намер выкрасці тры бутэлькі гарэлкі, якія ў краме напярэдадні купіў яго новы знаёмы. З гэтай мэтай мужчына вырашыў здзейсніць разбойны напад і ўзяў з сабой малаток. Ён падбег да пацярпелага і ўдарыў яго некалькі разоў. Завалодаўшы маёмасцю, схаваўся з месца злачынства.

Фігуранту прад'яўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У дачыненні да яго прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Па канфіскаваных слядах, прадметах, у тым ліку прыладзе злачынства, спецыялістамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці праводзяцца даследаванні.

Расследаванне працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог