Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У УСК па Гродзенскай вобласці адбыўся брыфінг, падчас якога былі агучаны абставіны расследавання злачынстваў у сферы міжнароднага наркатрафіку

24.05.2018
Інфармацыйнай нагодай паслужыла ўзбуджэнне упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці крымінальнай справы па факце ўдзелу ў злачыннай арганізацыі (ч.2 арт.285 Крымінальнага кодэкса).

Спікерамі брыфінгу сталі начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў УСК па Гродзенскай вобласці Ігар Чарняк, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі МУС Рэспублікі Беларусь Андрэй Саладоўнікаў і начальнік аддзела спецыяльных экспертыз упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Андрэй Лукша.

Журналістам рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі даведзена інфармацыя аб тым, што ўпраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завяршаецца расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні жыхароў г.Слуцка, 1971 года нараджэння, і г.Салігорска, 1987 года нараджэння, якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з міжнародным наркатрафікам.

Названыя асобы былі затрыманыя 14 чэрвеня 2017 года аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі паблізу прыпынку грамадскага транспарту ў в.Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У іх аўтамабілі «Опель Сінтры» выяўлены спецыяльна абсталяваны ў газавым балоне тайнік, у якім знаходзілася звыш за 35 кг небяспечнага наркатычнага сродку гашыш.

Следчыя сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі міліцыі пры непасрэдным удзеле экспертаў даказалі дачыненне абодвух асоб да дзейнасці злачыннай супольнасці, якая дзейнічала на тэрыторыі Марока, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Украіны, Малдовы і Расіі, якая спецыялізуецца на пастаўках буйных партый гашышу з Іспаніі ў Расію транзітам праз Беларусь.

У выніку высокапрафесійнай працы і цеснага ўзаемадзеяння праваахоўных органаў вышэйзгаданых дзяржаў затрымана звыш 20 актыўных удзельнікаў злачыннай супольнасці, у тым ліку яго арганізатараў і лідараў. Агульная вага сумесна вынайдзенага ў тайніках гашышу перавысіла 830 кг.

Затрыманым у Беларусі ўдзельнікам злачыннай супольнасці рыхтуецца прад'яўленне абвінавачвання ў здзяйсненні некалькіх злачынстваў:
  • удзеле ў злачыннай арганізацыі (ч.2 арт.285 Крымінальнага кодэкса);
  • незаконным абароце наркатычных сродкаў, учыненым у буйным памеры арганізаванай групай, з абцяжваючай адказнасць акалічнасцю здзяйснення злачынства злачыннай арганізацыяй (ч. 4 арт. 328, п.11 арт.64 Крымінальнага кодэкса);
  • незаконным перамяшчэнні наркатычных сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза, якое было здзейснена ў буйным памеры арганізаванай групай, з абцяжваючай адказнасць акалічнасцю здзяйснення злачынства злачыннай арганізацыяй (ч. 3 арт. 328-1, п.11 арт.64 Крымінальнага кодэкса).

У дачыненні да абодвух абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Матэрыялы крымінальнай справы будуць перададзены пракурору для вырашэння пытання аб накіраванні ў суд.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч