Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа аб дарожна-транспартным здарэнні, у выніку якога загінула пенсіянерка.
Па дадзеных следства, 28 мая аўтамабіль Аudi 100 пад кіраваннем 28-гадовага вадзіцеля рухаўся па вуліцы Лазо ў Віцебску. Каля 16 гадзін 35 хвілін у раёне дома №3 здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла праезную частку вуліцы па-за пешаходным пераходам.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння 83-гадовая пацярпелая атрымала цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерла на месцы.
У дачыненні да кіроўцы Аudi 100 узбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага).
З мэтай устанаўлення абставінаў аварыі, а таксама сведак і відавочцаў ДТЗ, следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць звесткамі, паведаміць пра гэта па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +375 (33) 399-80-44 (кругласутачна) або па тэлефоне Віцебскага ГАСК 8 (0212) 46-21-40.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава