Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны ДТЗ з удзелам грузавога транспартнага сродку і легкавога аўтамабіля, у выніку якога загінуў 33-гадовы мужчына.
Па дадзеных следства, 22 мая каля 8 гадзін 20 хвілін у мікрараёне «Шабаны» у Мінску адбылося сутыкненне аўтамабіляў «МАЗ» і «Нісан». Легкавы транспартны сродак ажыццяўляў выезд на Партызанскі праспект з праезду да дома № 182, грузавы - рухаўся па праспекце ў бок вуліцы Сяліцкага.
У выніку ДТЗ кіроўца аўтамабіля «Нісан» ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. 21-гадовы вадзіцель грузавога аўтамабіля не пацярпеў.
УСК па г. Мінску па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, спецыялісты УДКСЭ па г. Мінску і супрацоўнікі ДАІ. Праводзіцца агляд, апытваюцца відавочцы, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні.
Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія сталі сведкамі таго, што адбылося, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 017 389 54 06, 8 033 333 67 19