Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

УСК па Гродзенскай вобласці: бяспека дзяцей на дарогах - клопат грамадства

07.06.2018
У перыяд школьных вакацый асаблівую актуальнасць набывае пытанне забеспячэння бяспекі непаўналетніх. На асаблівым кантролі праваахоўных органаў Гродзенскай вобласці знаходзіцца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў. Комплекс мер, якія рэалізуюцца, дазволіў у бягучым годзе значна палепшыць сітуацыю.

За 5 месяцаў зарэгістравана 10 дарожна-транспартных здарэнняў, што амаль удвая менш за аналагічны перыяд мінулага года (18). У іх атрымалі траўмы 13 дзяцей, што таксама менш за колькасць, якая была год таму (-3). Пры гэтым ні адно дзіця не загінула, у той час як аўтааварыі 2017 года забралі жыццё двух дзяцей.

Разам з тым, у асобных раёнах вобласці вастрыня праблемы не зніжаецца. Так, упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ў рамках расследавання крымінальнай справы працягвае высвятленне абставінаў ДТЗ, якое адбылося 19 сакавіка прыблізна ў 16 гадзін на шостым кіламетры асфальтаванай дарогі Юрацішкі-Бакшты-Расолішкі паблізу вёскі Доўнары Іўеўскага раёна. 51-гадовая жыхарка раёна, якая кіравала аўтамабілем «КІА», не справілася з кіраваннем, з'ехала ў правы па ходу руху кювет і ўдарылася ў дрэва. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы, а трое яе дзяцей, 2004, 2005 і 2007 гадоў нараджэння, якія былі з ёй у якасці пасажыраў, а таксама аднавяскоўка 2005 года нараджэння атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Асноўнай прычынай здарэння з'явіўся той факт, што падчас руху вадзіцель адцягнуў сваю ўвагу ад кіравання транспартным сродкам, выціраючы пыл на прыборнай панэлі.

З аналізу аварыйнасці вынікае, што па віне саміх непаўналетніх, 17 і 11 гадоў, якія перабягалі дарогу на чырвоны сігнал святлафора, у вобласці адбыліся дзве аўтааварыі.

Улічваючы, што перыяд летніх вакацый суправаджаецца павелічэннем колькасці непаўналетніх, якія перамяшшчаюцца і гуляюць паблізу праезнай часткі, катаюцца на роварах, а таксама накіроўваюцца ў якасці пасажыраў у транспартных сродках, следчыя звяртаюць увагу дарослых на неабходнасць штодзённага нагадвання дзецям правілаў дарожнага руху.

Дзеці павінны ведаць наступныя правілы:
  • не гуляць на дарозе або каля праезнай часткі;
  • пераходзіць вуліцу толькі па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора, пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі спыніліся;
  • пры пераходзе вуліцы спачатку паглядзець налева, а дайшоўшы да сярэдзіны - направа;
  • ведаць упарадкаванне праезнай часткі;
  • ведаць некаторыя дарожныя знакі для пешаходаў і кіроўцаў,
  • ведаць правілы паводзінаў у транспарце, не высоўвацца з вокнаў, ня выстаўляць рукі і якія-небудзь прадметы;
  • ведаць і выконваць правілы паводзін у двары.

Ровар у дзяцей павінен быць спраўным, абсталяваным пярэднім і заднім крыніцамі святла. Перад выездам правярайце надзейнасць замацавання фар, працу тармазоў, пераключальніка перадач і стан колаў.

Пры яздзе на ровары навучыце дзіця ўступаць у візуальны кантакт і падаваць сігналы рукой як кіроўцам, так і пешаходам, для таго каб быць прадказальным для астатніх удзельнікаў дарожнага руху.

У аўтамабілі дзіця можа сядзець у дарослым крэсле, толькі калі яго рост перавышае 140 см, а вага не менш за 32 кг. Калі ён занадта вялікі для пераноснага дзіцячага крэсла, але яшчэ не дарос да дарослага, трэба выкарыстоўваць аўтакрэсла без спінкі.

Дзіцячыя аўтакрэслы для дзяцей, якім меньш за 2 гады, варта ўсталёўваць супраць руху машыны.

Калі дзіця карыстаецца дарослым сядзеннем, яно павінна прышпільвацца штатнымі рамянямі бяспекі.

Каб дзіцё лягчэй было заўважыць на вуліцы, яго трэба апранаць у вопратку неонавых колераў з палоскамі, якія адлюстроўваюць святло, або адмысловымі адбівальнікамі.
Дысцыпліна на вуліцы - залог бяспекі пешаходаў, дакажыце гэта дзіцяці на ўласным прыкладзе.

Памятаеце, дзеці бяруць прыклад з вас - бацькоў. Зрабіце ўсё магчымае, каб засцерагчы дзяцей ад няшчасных выпадкаў!

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці
Сяргей Шаршаневіч