Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці скончана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні 24-гадовай жыхаркі Быхаўскага раёна ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, здзейсным у дачыненні да заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, спосабам, які носіць характар катавання (п.п. 1,3 ч . 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Падчас расследавання крымінальнай справы следствам устаноўлена, што абвінавачаная ў перыяд з 8 па 10 сакавіка 2018 года, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства, падвяргала свайго трохмесячнага сына збіцьцю, наносячы яму мноства ўдараў рукамі па розных частках цела, прычыніўшы цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Супрацьпраўныя дзеянні абвінавачанай былі выяўлены лекарамі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы падчас планавага медыцынскага агляду.
Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя вынікі судовых экспертыз, праведзена работа па зборы і замацаванню доказаў. Паводле высноваў псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы на момант выканання дзей, якія інкрымінуюцца абвінавачанай, апошняя на псіхічныя расстройства (захворванні) не пакутавала, магла ў поўнай меры ўсведамляць характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Мера стрымання, ужытая да жанчыны, застаецца ранейшай - заключэнне пад варту.
Прадстаўленне аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства, напраўленае следчым, разгледжана на пасяджэнні аддзела адукацыі, спорту і турызму Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта з удзелам намесніка начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі Следчага ўпраўлення УСК па Магілёўскай вобласці.
Па выніках прадстаўлення да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя службовыя асобы гарадской установы адукацыі «Лудчыцкі ВПК д/с школа» і «Быхаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр".
Крымінальная справа вывучана пракурорам і накіравана ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк