У рамках рабочага візіту Старшыні Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі ў Мінск адбылася сустрэча кіраўнікоў следчых ведамстваў Беларусі і Расіі з доктарам юрыдычных навук, прафесарам, заслужаным дзеячам навукі Рэспублікі Беларусь Андрэем Дулавым.
Андрэй Дулаў – бліскучы тэарэтык права, легенда юрыспрудэнцыі. На яго працах вырасла не адно пакаленне следчых. Яго навуковыя дасягненні ў галіне крыміналістыкі і тактычныя прыёмы на этапе папярэдняга следства прымяняюцца ў практычнай дзейнасці органаў папярэдняга следства як Беларусі, так і Расіі, і па гэты дзень.
Выбітныя заслугі вучонага былі адзначаныя кіраўнікамі Следчага камітэта Беларусі і Расіі.
У рамках сустрэчы Валянцін Шаеў, на правах прымаючага боку, правёў аглядную экскурсію для гасцей па будынку цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі. Пасля яе заканчэння кіраўнікі ведамстваў і заслужаны дзеяч навукі пагутарылі на тэмы ўдасканалення падыходаў і прынцыпаў фарміравання стратэгій у барацьбе са злачыннасцю.
У ходзе размовы таксама была адзначана выбітная роля ў развіцці крыміналістыкі яшчэ аднаго вядомага беларускага вучонага, які, на жаль, нядаўна пакінуў нас, доктара юрыдычных навук, прафесара Порубава Мікалая Іванавіча.
Прыемным завяршэннем сустрэчы стала ўручэнне Андрэю Дулаву ганаровых грамат і ўзнагарод абодвух ведамстваў.