Віктар Леган назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 студзеня, паведамілі
БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Папярэдні кіраўнік упраўлення Дзмітрый Канаплянік вызвалены з гэтай пасады ў канцы снежня мінулага года і звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.