Паважаныя калегі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гэты дзень, 3 ліпеня, - не толькі гадавіна вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта, у першую чаргу, сімвал тысяч дзён і начэй, калі беларускі народ адстойваў права быць паўнапраўнымі гаспадарамі сваёй зямлі. У гісторыі Беларусі нямала трагічных старонак, працятых болем і пакутамі, пазбаўленнямі і нявызначанасцю. І ўклад кожнага беларуса, які ставіў у розныя эпохі інтарэсы Радзімы вышэй за ўласныя, дазваляе адзначаць гэтае свята ў мірнай і свабоднай краіне.
Нягледзячы на тое, што ў гэты дзень мы ўспамінаем і страшныя падзеі мінулых гадоў, мы адзначаем у Дзень Незалежнасці поспехі сучаснасці і ставім сабе мэты на будучыню. Мы не забываемся на свае карані, подзвігі папярэдніх пакаленняў, але і рухаемся далей, маючы выразныя арыенціры, сфармаваныя на падмурку нашых каштоўнасцяў.
Нам неабходна памятаць, што толькі штодзённая праца дазволіць зрабіць нашу Беларусь лепшай, а ўвага і клопат, якія вы надаяце роднай зямлі, заўсёды вернуцца да вас і вашых блізкіх.
Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту і непахіснага імкнення да далейшага развіцця.
З Днём Рэспублікі!
Старшыня Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі
І.Д.Наскевіч