Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Віншаванне Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства

12.09.2016
Шаноўныя калегі!

Шчыра віншую вас з Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства!

12 верасня 2016 года мы адзначаем пяцігоддзе з дня падпісання Ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».

Удвая прыемна, што гэты дзень стаў не проста кропкай адліку, ад якой мы вядзём летапіс ведамства, але і набыў статус афіцыйнага свята.

У гэтым ёсць заслуга кожнага з вас: сваёй штодзённай працай, адданасцю інтарэсам нашай Радзімы, адказным стаўленнем да справы, настойлівасцю ў выкананні задач, якія стаяць перад следствам, і прафесіяналізмам вы даказалі правільнасць абранага шляху.

Адзначаючы наша прафесійнае свята, аддаём даніну павагі і прызнання ветэранам следства. Мы са свайго боку будзем імкнуцца захоўваць і прымнажаць тыя традыцыі, якія імі закладзены, у імя абароны праў і інтарэсаў людзей і дзяржавы ад злачынных замахаў!

Вялікія надзеі ўскладаюцца на маладое пакаленне следчых, якія не так даўно пакінулі сцены навучальных устаноў і папоўнілі шэрагі следства. Заўсёды помніце, што высокае званне супрацоўніка Следчага камітэта абавязвае сумленна і годна выконваць абавязак афіцэра, помніце пра велізарную адказнасць за прыманыя рашэнні і пра тое, што за кожнай крымінальнай справай – лёс чалавека!

Як кіраўнік ведамства я разлічваю і надалей на адказнае стаўленне супрацоўнікаў да справы, павагу да службы ў следчых органах, прынцыповасць, высокія маральныя якасці і бесстароннасць у працы.

Ад шчырай душы жадаю вам і вашым блізкім перамог, моцнага здароўя, аптымізму і дабрабыту!

Старшыня Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі І.Д.Наскевіч