Паважаныя калегі! Дарагія жанчыны!
Ад імя ўсіх мужчын Следчага камітэта віншую вас з Днём жанчын!
Гэта надзвычайнае веснавое свята прызвана апяваць жаноцкасць, прыгажосць і пяшчоту.
Сучасная жанчына імкнецца зрабіць паспяховую кар'еру, і вам гэта сапраўды ўдаецца не горш, чым мужчынам.
Прафесіяналізм, адказнасць і выканальнасць дазваляюць вам дасягаць высокіх вынікаў. Жанчыны-супрацоўнікі ганаруюцца дзяржаўнымі узнагародамі, эфектыўна кіруюць даверанымі ім службовымі калектывамі.
Вы ўмееце быць цвёрдымі, рашучымі і мэтанакіраванымі, але пры гэтым застаяцеся чароўнымі і спагадлівымі, несяце ў свет любоў, прыгажосць і асобыя чары.
Мужчынам застаецца толькі захапляцца вашай унікальнай здольнасцю паспяваць і на рабоце, і дома.
Ад душы жадаю вам крэпкага здароўя, душэўнага цяпла, невычэрпнай энергіі, дабрабыту, шмат шчаслівых і радасных дзён.
Са святам, дарагія жанчыны!
Старшыня Следчага камітэта
генерал-маёр юстыцыі
І.Д.Наскевіч