Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Віншаванне Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча з Новым годам

31.12.2016
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

ВІНШУЮ ВАС З НОВЫМ ГОДАМ!

Свята Новага года настройвае ўсіх нас на асобы лад, стварае казачную атмасферу, а яркія гірлянды і рознакаляровыя агні вяртаюць нас у дзяцінства, азараючы радасцю і шчасцем.

Тым і важна гэта цудоўнае зімовае свята, што дае магчымасць сярод штодзённага мітусення задумацца не толькі аб цяперашніх падзеях у жыцці, але і, дакладна прааналізаваўшы мінулае, паставіць перад сабой новыя мэты.

Агульнымі намаганнямі згуртаванага калектыву ў Следчым камітэце ў сыходзячым годзе зроблена многае для якаснага і эфектыўнага рашэння пастаўленых задач. 

Бадай што самай значнай падзеяй стала пяцігоддзе з дня ўтварэння Следчага камітэта. Мы ўпершыню адзначылі наш прафесійнае свята – Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства, адкрыўшы новую старонку ў развіцці ведамства.

Дарагія сябры, ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім у новым 2017 годзе дабрабыту, бадзёрасці духа, міру і дабра.

Хай навагоднія святы напоўняць ваш дом утульнасцю, цяплом і згодай, падораць сілы для дасягнення новых вяршынь як у асабістым, так і прафесійным жыцці.

З Новым годам!

З самымі шчырымі і сардэчнымі пажаданнямі,

Старшыня Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі
І.Д.Наскевіч