Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Віцебскія следчыя высвятляюць абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у якім загінулі тры чалавека

11.07.2015
11 ліпеня каля 00.20 хвілін 24-гадовы вадзіцель, кіруючы матацыклам маркі YAMAHA YZF-R1 07, рухаючыся ў горадзе Віцебску па праспекце Маскоўскім з боку вуліцы Петруся Броўкі па напрамку да праспекта Перамогі, здзейсніў наезд на сямейную пару, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку дарожна-транспартнага здарэння вадзіцель матацыкла і пешаходы: 27-гадовы мужчына і 26-гадовая жанчына, - загінулі. 

На месца выпадку неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Агляд месца здарэння праводзіўся з прымяненнем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі Следчага камітэта, адначасова былі апытаны сведкі, назначаны неабходныя судовыя экспертызы.





Па дадзеным факце ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое выклікала па неасцярожнасці смерць трох асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.



 


У выпадку, калі вы сталі сведкам апісанага дарожна-транспартнага здарэння і валодаеце якімі-небудзь звесткамі або відэазапісамі, якія спрыяюць аднаўленню карціны адбытага, паведаміце аб гэтым па тэлефоне (80212) 48-66-64 (аддзел па расследаванню злачынстваў супраць бяспецы руху і эксплуатацыі транспарту), 102 або прыйдзіце па адрасе: горад Віцебск, праспект Маскоўскі д.51а. 

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці 
Іна Гарбачова