Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па факце гібелі дваіх хлопчыкаў, 2007 і 2008 гадоў нараджэння, у Бярэзінскім раёне.
Вечарам 23 сакавіка ў міліцыю за дапамогай звярнулася жыхарка д.Вешаўка Бярэзінскага раёна з мэтай устанаўлення месцазнаходжання яе сына і яго сябра.
У ходзе адпрацоўкі тэрыторыі вёскі і сумежных з ей палеў праваахоўнымі органамі выяўлены целы дзяцей.
Следствам вызначана, што трое хлопчыкаў гулялі недалёка ад вёскі, дзе пражывалі. Падчас гульні на заараным полі з невядомым прадметам адбыўся выбух, у выніку якога двое хлопчыкаў загінулі на месцы, трэці, 2005 года нараджэння, – з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны, яго жыццю нічога не пагражае, з ім працуюць следчыя. Па апісанні пацярпеўшага дзіцяці, яны гулялі з прадметам, падобным да боегалоўкі снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Для каардынацыі дзеянняў на месца трагедыі выбылі супрацоўнікі следчага упраўлення УСК па Мінскай вобласці і крыміналістычнага аддзела цэнтральнага апарата Следчага камітэта.
Па факце гібелі дзяцей узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці двум асобам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца агляд месца выпадку, забраны фрагменты прылады, дапытваюцца мясцовыя жыхары, сведкі і відавочцы. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў па прычыне выбуху і па тыпе выбуховага ўстройства.
Ход расследавання крымінальнай справы ўзяты першым намеснікам Старшыні Следчага камітэта Аляксеем Волкавым на асабісты кантроль.