Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Затрыманы падазраваны ў забойстве 19-гадовай дзяўчыны ў Кіраўскім раёне

11.06.2018
Падчас расследавання крымінальнай справы па факце забойства Талыш А.О. 1999 года нараджэння, цела якой было знойдзена 6 чэрвеня паблізу прыпыначнага пункта «в. Паўловічы», праводзіліся следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, якія дазволілі ўстанавіць асобу падазронага. Ім аказаўся 17-гадовы жыхар адной з вёсак Кіраўскага раёна.

Устаноўлена, што 29 мая гэтага года 19-гадовая дзяўчына вярталася з заняткаў у каледжы дадому. Дзяўчына выйшла на прыпынку грамадскага транспарту і пайшла па нарпамку да дома, калі сустрэла свайго аднагрупніка. У ходзе размовы паміж імі адбылася сварка, у выніку якой хлопец нанёс пацярпелай цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.

З мэтай утойвання слядоў злачынства падазраваны перанёс цела дзяўчыны ў хмызнякі, размешчаныя паблізу ад яго прысядзібнага ўчастка, дзе яно і праляжала да выяўлення. Акрамя таго, ён завалодаў тэлефонам і грашовымі сродкамі пацярпелай.

Дзеянні падазраванага следствам кваліфікаваныя як забойства (ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Упраўленем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці па пастановах следчых праводзяцца судова-біялагічныя, судова-генетычныя, судова-медыцынскія, дактыласкапічная і іншыя экспертызы.

Улічваючы цяжар здзейсненага злачынства, следчымі плануецца прымяненне да падазраванага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк