Аршанскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Купелка, у якім пацярпелі пасажыры з Віцебскай вобласці і Магілёва.
Як паведамлялася раней, 18 студзеня каля 10 гадзін 45 хвілін на 147 кіламетры аўтадарогі мяжы Расійскай Федэрацыі (Езярышча) - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны (Новая Гута) паблізу в.Купелка Аршанскага раёна адбылося сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen Transporter і Mitsubishi Galant.
Устаноўлена, што 56-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы аўтамабілем Volkswagen Transporter, які належаць яму, рухаўся ў напрамку Віцебска з боку Оршы, перавозячы ў салоне аўтамабіля пасажыраў, трое з якіх не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Вадзіцель не забяспечыў бяспечныя ўмовы дарожнага руху і перавозкі пасажыраў, праявіў няўважлівасць і неабачлівасць да дарожнай абстаноўкі - не ўлічыў наяўнасць участкаў дарогі з нязначным снежным пакрыццём і не справіўся з кіраваннем аўтамабілем. Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Mitsubishi Galant, які ў сувязі з дарожна-транспартнай сітуацыяй, якая скалася ў той момент, не меў тэхнічнай магчымасці экстрана затармазіць. Ад удару мікрааўтобус выкінула ў кювет, а легкавы аўтамабіль разгарнула.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажырам, 34-гадовай і 50-гадовай жанчынам, а таксама 34-гадоваму мужчыне, якія знаходзіліся ў аўтамабілі Volkswagen Transporter, прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.
У аварыі таксама пацярпелі 45-гадовы пасажыр і 24-гадовы кіроўца аўтамабіля Mitsubishi Galant, якія з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.
Кіроўцу Volkswagen Transporter прад'яўлена абвінавачанне ў парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. У ходзе следства абвінавачаны прыняў меры да добраахвотнай кампенсацыі нанесенай шкоды пацярпелым.
Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні судова-медыцынскай, аўтатэхнічнай, псіхіятрычнай, судова-генетычнай экспертыз.
Пры аглядзе аўтамабіля Volkswagen Transporter ўстаноўлена, што эксплуатацыя аўтамабіля, з шынамі колаў, якія былі на ім усталяваныя, забароненая. Спецыялістамі выяўлена, што вышыня малюнка пратэктара задніх левага і правага колаў названага аўтамабіля склала адпаведна 2,7 і 1,8 мм. Згодна з пунктам 25 Правілаў дарожнага руху зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў падчас эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці павінны мець вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
Папярэдняе расследаванне завершана. Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава