Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб хабарніцтве ў дачыненні да службовых асоб МЗКЦ

23.12.2016
Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да шэрага службовых асоб ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў», якія абвінавачваюцца ва ўчыненні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці.

Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.

У ходзе следства вызначана, што ў 2011-2015 гадах галоўны інжынер, начальнік канструктарскага бюро і намеснік начальніка інструментальна-штампавага ўпраўлення па вытворчасці, выключна ў сувязі з іх службовым палажэннем, атрымлівалі ад прадстаўнікоў суб'екта гаспадарання ў якасці хабару грашовыя сродкі за садзейнічанне ў ажыццяўленні паставак на завод рэжучага і дапаможнага інструмента.

Усяго следствам вызначана 80 эпізодаў атрымання хабараў абвінавачванымі. Галоўнаму інжынеру інкрымінуецца атрыманне больш за 180 000 беларускіх рублёў, начальніку канструктарскага бюро – 14 600 беларускіх рублёў. Намеснік начальніка інструментальна-штампавага ўпраўлення па вытворчасці абвінавачваецца ў атрыманні ў якасці хабару грашовых сродкаў у памеры адной тысячы долараў ЗША.

На маёмасць абвінавачваных накладзены арышт на суму болей за 537 тысяч рублёў.

На аснове сабраных доказаў галоўнаму інжынеру прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў адмыслова буйным памеры), начальніку канструктарскага бюро – ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры), намесніку начальніка інструментальна-штампавага ўпраўлення па вытворчасці – ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Галоўны інжынер і начальнік канструктарскага бюро заключаны пад варту.

Крымінальная справа накіравана ў суд.